Пра нас
Каманда моладзевага кіберустойлівага амбудсмэна Беларусі вітае вас!
Мы разам, каб абараняць інтарэсы сваёй краіны ў Інтэрнэце!
Наша мэта
Стварэнне пула маладых дыпламатаў, айцішнікаў, юрыстаў, якія будуць займацца абаронай інтарэсаў краіны ў сацыяльных сетках, абараняць грамадзян ад непрывабных і недружалюбных паведамленняў, каментароў, публікацый у дачыненні да інтарэсаў Беларусі, пісьменна адказваць на такія выклікі з літары права і дыпламатыі
Нашы задачы і выклікі
  • 1. Арганізацыя навучальных трэнінгаў, семінараў па пытаннях этыкету ў Інтэрнэт-прасторы, вядзення дзелавой перапіскі з замежнымі партнёрамі, правядзення анлайн-сустрэч з прадстаўнікамі розных краін, з розных часавых паясоў
  • 2. Навукова-аналітычная праца па стварэнні метадычных матэрыялаў, навучальных выданняў па тэматыцы кiбер-патрыятызму, працы з базай дадзеных з сацыяльных сетак
  • 3. Штоквартальныя апытанні маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароненасці іх персанальных дадзеных у сетцы Інтэрнэт, кібербулінгу па матывах нацыянальнай, ідэалагічнай, асабістай непрыязнасці
  • 4. Праца з людзьмі: вядзенне ў адпаведнасці з Законам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, куды можна накіраваць сваю скаргу, праблему аб абразе асобы ў Інтэрнэце прадстаўніком іншай краіны i атрымаць выключны адказ ў адпаведнасці з заканадаўчай базай Рэспублікі Беларусь і ведамі спецыялістаў у галіне міжнародных адносін
  • 5. Дапамога ў прасоўванні маладзёвых IT-прадуктаў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Беларусі пасродкам правядзення бізнес-школ, акселератараў з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу Беларусі
Інтэрнэт – гэта будучыня, таму зараз мы ствараем Дыпламатыю будучынi.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website